СТУДЗЕНЬ
6 – Напярэдадні Ражства Хрыстова. Cачэльнік. Дзень строгага посту.
7 – Ражство Хрыстова.
8 – Сабор Прасвятой Багародзіцы.
11 – Мучанікаў 14000 нямаўлят.
14 – Абразанне Гасподне, Васіля Вялікага, Стары Новы год.
15 – Прападобнага Серафіма, Сароўскага, цудатворцы. Яму моляцца ў смутку, у хваробах, асабліва аб вылечванні ног, аб выгнанні бесаў.
18 – Напярэдадні Богаз’яўлення. Дзень посны. У храмах здзяйсняецца вялікае асвяшчэнне вады.
19 — Святое богаяўленне Хрышчэння Гасподне. У храмах, на вадаёмах ажыццяўляецца вялікае асвячэнне вады.
25 – Мучаніцы Таццяны. Лічыцца заступніцай студэнтаў.
27 – Святой роўнаапостальнай Ніны.
ЛЮТЫ
6 – Блажэннай Ксенні Пецярбуржскай. Ёй моляцца аб сямейным дабрабыце, шчаслівым замужжы дочак, аб вылечванні немаўлятак, паспяховай вучобе дзяцей.
7 – Іконы Божай маці “Утоли мои печали”.
12 – Сабор усяленскіх настаўнікаў і свяціцеляў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаанна Златавустага.
14 — Мучаніка Трыфана — лекара розных хваробаў.
15 — Стрэчанне Гасподне.
16 — Праведных Сімяона Богапрыімца і прарочыцы Ганны. Праведны старац Сімяон лічыцца заступнікам дзяцей, аб вылечванні якіх яму молімся.
23 лютага — 1 сакавіка — Сырная сядміца (Масленіца).
25 — Іверскай іконы Божай Маці.
САКАВІК
1 — Тыдзень сырапусны. Даравальная нядзеля.
2 — Пачатак Вялікага посту.
7 — Вялікамучаніка Феадора Цірона.
8 — Тыдзень 1-га Вялікага посту. Свята Праваслаўя.
9 — Першае і другое набыццё главы Іаанна Хрысціцеля.
14 — Бацькоўская субота. Успамін памерлых.
15 — Тыдзень 2-га Вялікага посту. Свяціцеля Рыгора Паламы. Іконы Божай Маці “Дзяржаўная”.
21 — Успамін памерлых.
22 — Тыдзень 3-га Вялікага посту. Крыжапаклонная. У храмах для паклону выносяць Крыж Хрыстовы.
Святых 40 мучанікаў Севасційскіх (Саракі). Ім моляцца аб паспяховым вяртанні мужа з далёкай паездкі.
27 — Феадораўскай іконы Божай Маці.
28 — Успамін памерлых.
29 — Тыдзень 4-га Вялікага посту. Прападобнага Іаанна Лесвічніка.
КРАСАВІК
4 — Пахвала Прасвятой Багародзіцы (Субота Акафіста).
5 — Тыдзень 5-ага Вялікага посту. Прападобнай Марыі Егіпецкай.
7 — Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы.
8 — Сабор Архангела Гаўрыіла.
11 — Лазарава субота (Уваскрэшанне праведнага Лазара).
12 — Уваход Гасподні ў Іерусалім. У храмах асвячаюцца вербы.
13-18 — Перадвелікодная сядміца.
19 — Светлае Хрыстова Уваскрэшанне. Вялікдзень.
19-25 — Светлая (вялікодная) сядміца.
21 — Іверскай іконы Божай Маці.
24 –Іконы Божай Маці “Живоносный источник”. Велікоднае водаасвячэнне ў храмах.
26 — Апостала Фамы.
28 — Раданіца. Вялікдзень памерлых.
МАЙ
3 — Святых жонак-міраносіц.
6 — Вялікамучаніка Георгія Пабеданосца. Апякун праваслаўных воінаў, абаронца пастухоў і статка, памочнік смутку. Яму моляцца аб вяртанні згубленых дзяцей.
9 — Успамін памерлых воінаў.
13 — Прэпалавенне пяцідзесятніцы.
18 — Іконы Божай Маці “Неупиваемая чаша”. Па веры тых, хто моліцца, адбываецца вылечванне ад п’янства і наркаманіі.
21 — Апостала і евангеліста Іаанна Багаслова.
22 — Перанос мошчаў свяціцеля Міколы Цудатворцы. Яму моляцца аб добрым замужжы дочак, вылечванні хваробаў вачэй, просяць дапамогі ў розных бедах.
24 — Роўнаапостальных Мефодзія і Кірылы — настаўнікаў Славенскіх.
28 — Узнясенне Гасподне.
31 — Памяць святых айцоў сямі Усяленскіх Сабораў.
ЧЭВЕНЬ
3 — Уладзімірскай іконы Божай Маці.
5 — Прападобнай Ефрасінні ігуменні Полацкай.
6 — Троіцкая бацькоўская субота. Успамін памерлых.
7 — Дзень Святой Троіцы.
8 — Дзень Святога Духа.
11 — Іконы Божай Маці “Споручница грешных”.
14 — Іконы Божай Маці “Умягчение злых сердец” (”Сямістрельная”).
15 — Пачатак Пятрова пасту (раслінная ежа, рыба (акрамя серады, пятніцы).
21 — Усіх святых, у зямлі Расійскай прасіяўшых.
24 — Іконы Божай Маці “Достойно есть”.
28 — Свяціцеля Іоны, Мітрапаліта Маскоўскага і ўсея Русі, цудатворцы.
ЛІПЕНЬ
1 — Багалюбскай іконы Божай Маці.
6 — Уладзімірскай іконы Божай Маці.
7 — Ражство Іаанна Прадцечы. Яму моляцца за дзяцей, а таксама пры галаўных болях.
8 — Благаверных князя Пятра і княгіні Фяўроніі, апекуноў сям’і.
9 — Ціхвінскай іконы Божай Маці.
12 — Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Св. Пятру моляцца пры ліхаманцы і гарачцы. Паўлу — пры адкрыцці новых работ.
18 — Обраценне мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага. Яму моляцца аб паспяховым вучэнні дзяцей, аб вылечванні цялесных і духоўных немачы.
21 — Казанскай іконы Божай Маці.
27 — Сабор Архангела Гаўрыіла.
28 — Роўнаап. князя Уладзіміра.
ЖНІВЕНЬ
1 — Абраценне мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага.
2 — Прарока Іліі. Яму моляцца аб дараванні дажджу.
4 — Роўнаап. Марыі Магдаліны.
5 — Пачаеўскай іконы Божай Маці.
9 — Вялікамучаніка і лекара Панцеляймона. Яму моляцца ва ўсіх хваробах.
10 — Смаленскай іконы Божай Маці (”Одигитрия”).
14 — Паходжанне (изнесение) Чэсных Дрэваў Жыватворнага Крыжа Гасподня (”Спас мядовы”) — у храмах асвячаюць мёд новага збору).
Пачатак Успенскага посту. (Раслінная ежа. Рыба — у свята Прэабражэння Гасподня).
19 — Прэабражэнне Гасподня (”Спас яблычны” — асвячаюць плады новага ўраджаю).
26 — Ікон Божай Маці Мінская і “Умягчение злых сердец”.
28 –Успенне Прасвятой Багародзіцы.
29 — Нерукатворнага Вобраза Госпада Ісуса Хрыста (”Спас на халсце”).
ВЕРАСЕНЬ
8 — Срэценне Уладзімірскай іконы Божай Маці.
10 — Прэпадобнага Іова Пачаеўскага. Яму моляцца ад нашэсця інаверных і іншапляменных, у хваробах, смутку.
11 — Усекнавенне главы Прадцечы і Хрысціцеля Гасподня Іаанна. Дзень строгага посту.
13 — Палажэнне сумленнага поясу Прасвятой Багародзіцы.
14 — Царкоўнае новалецце.
17 — Іконы Божай Маці “Неополимая Купина”.
19 — Успамін цуду Архістраціга Міхаіла ў Хонех.
21 — Ражство Прасвятой Багародзіцы.
27 — Узвіжанне сумленнага і Жыватворнага Крыжа Гасподня. (У храмах выносіцца для паклону Крыж Гасподні).
30 — Мучаніц Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі. Ім моляцца ад усялякіх бедаў, смутку і хваробаў, аб выхаванні набожнасці і веры дочак.
КАСТРЫЧНІК
1 — Іконы Божай Маці “Целительница”.
8 — Смерць прападобнага Сергія Раданежскага.
9 — Апостала і евангеліста Іаанна Багаслова. Яму моляцца аб сямейным шчасці.
14 — Пакровы Прасвятой Багародзіцы.
19 — Апостала Фамы. Яму моляцца ў аслабленні веры.
20 — Іконы Божай Маці “Умиление”.
23 — Прападобнага Амвросія Опцінскага. Яму моляцца ў розных хваробах і жыццёвых патрэбах.
26 — Іверскай іконы Божай Маці.
31 — Апостала і евангеліста Лукі. Яму моляцца пры пасадцы агароду, пры хваробах вачэй, аб тых, хто падарожнічае.
ЛІСТАПАД
4 — Казанскай іконы Божай Маці.
6 — Іконы Божай Маці “Всех скорбящих Радость”.
7 — Дзмітрыеўская бацькоўская субота.Успамін памерлых.
8 — Вялікамучаніка Дзмітрыя Салунскага. Яму моляцца пра прасвятленне вачэй, аб заступніцтве праваслаўным воінам.
21 — Сабор Архістраціга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл Бясплотных.
22 — Іконы Божай маці “Скоропослушница”.
26 — Святога Іаанна Златавустага. Яму моляцца ў адчаі.
27 — Апостала Піліпа.
29 — Пачатак Каляднага посту. (Раслінная ежа. У суботу і нядзелю — рыба).
29 — Апостала і евангеліста Матфея. Святым евангелістам Іаанну, Марку, Матфею, Луку моляцца аб добрых адносінах у сям’і, за любоў паміж мужам і жонкай.
СНЕЖАНЬ
4 — Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы.
7 — Вялікамучаніцы Кацярыны. Ёй моляцца аб добрым замужжы дочак, пры цяжкіх родах.
10 — Іконы Божай Маці “Знамение”.
13 — Святога апостала Андрэя Першазваннага.
17 — Вялікамучаніцы Варвары. Ёй моляцца ў цяжкіх хваробах, ад раптоўнай смерці без пакаяння. Прападобнага Іаанна Дамаскіна. Яму моляцца пры хваробах і калецтве рук.
19 — Свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца. Першы памочнік ад усіх бед і напасцяў, у бядноце, патрэбе, горы.
25 — Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцскага. Яму моляцца ў розных хваробах, у тым ліку, невылечных.
Падрыхтаваў да друку
свяшчэннік Расціслаў САЛАЎЁЎ.
Пакінуць адказ