3 верасня з Мінска ад Свята-Духава кафедральнага сабора пасля ранішняга малебна і благаслаўлення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі Філарэта ў свой традыцыйны шлях адправіцца навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў”.
Сёлета экспедыцыя пройдзе праз Баранавіцкі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Шчучынскі, Дзятлаўскі, Карэліцкі, Валожынскі раёны, горад Жодзіна і адтуль накіруецца да Барысава. У горадзе незгасную лампаду Духоўнасці даставяць у храм Нараджэння Хрыста, дзе пройдзе ўрачыстая боская літургія.
За час свайго існавання экспедыцыя прайшла па Беларусі 15 тысяч кіламетраў, на гэтым шляху Дабрадзейным агнём асвечаны больш за 400 праваслаўных святыняў і амаль столькі ж мірскіх аўдыторый.
Аддзел ідэалагічнай работы.