Напярэдадні новага навучальнага года падведзены вынікі раённага конкурсу “Установа адукацыі ўзорнага парадку”.
Сярод школаў сёлета першынстваваў атрымаў Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа(кіраўнік- М.Я. Лашкоўская); на другім месцы – Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа (кіраўнік – Г.І.Франюк); трэцяе месца – за Дварэцкай сярэдняй школай (кіраўнік – Г.І.Мікшут.)
Пераможцай сярод дашкольных установаў прызнаны дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці яслі-сад № 2 горада Дзятлава (кіраўнік – Т.М.Курто); другое месца заняў Гезгалаўскі яслі-сад (кіраўнік – С.Р.Гурская); трэцяе месца – яслі-сад № 1 горада Дзятлава
(кіраўнік – А.І.Лазоўская).
Сярод пазашкольных установаў першынствуе Казлоўшчынскі эколага-біялагічны цэнтр (кіраўнік – І.Б.Жук), на другім месцы — Дзятлаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр (кіраўнік — Г.Э.Касцюк); трэцяе месца заняў Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства (кіраўнік – Т. К. Юранкова).
Кіраўнікі гэтых ўстановаў адукацыі будуць адзначаны грашовымі прэміямі. Іх таксама атрымаюць кіраўнікі прадпрыемстваў, якія аказалі важную дапамогу ў падрыхтоўцы ўстановаў адукацыі да новага навучальнага года. Гэта – дырэктар Парэцкага спіртавога завода В.Ф.Даўгач, старшыня СВК “Вензавец” М.А. Бубноўскі, старшыня СВК “Русь-Агра” Я.С.Варган.
А.ДУБРОЎСКАЯ.