Закончыўся навучальны год ва ўстановах нашага раёна. Дзеці — на летніх канікулах. Для іх гэта магчымасць адпачыць ад школьных будняў у дзіцячых аздараўленчых установах.
Дзятлаўскі раён электрычных сетак засяроджвае ўвагу бацькоў, начальнікаў летніх лагераў і саміх дзяцей на той небяспецы, якая падпільноўвае іх у гэты перыяд. Гэтая небяспка – электратраўматызм.
Для таго, каб пазбегнуць небяспекі, неабходна ведаць, што электрычны ток - смяротны для чалавека. Асаблівасцю электрычнага тока з’яўляецца тое, што чалавек не можа выявіць электрычнае напружанне дыстанцыйна сваімі органамі пачуцця. Праходзячы праз цела чалавека, электраток аказвае на яго складанае ўздзеянне, якое з’яўляецца сукупнасцю тэрмічнага, электралічнага і біялагічнага ўздзеянняў. Ступень паражэння электратокам залежыць ад шэрагу: значэнне сілы току, электрычнага супраціўлення цела чалавека і часу працякання праз яго току, роду і частаты току, індывідуальных уласцівасцяў чалавека і ўмоваў навакольнага асяроддзя.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, звязаных з паражэннем электратокам, катэгарычна забараняецца:
- пабочным людзям знаходзіцца на тэрыторыі і ў памяшканнях электрасеткавых збудаванняў, адчыняць дзверы трансфарматарных падстанцый і залазіць у іх, выконваць у іх работы;
- накідваць на правады, апоры і набліжаць да іх пабочныя прадметы, а таксама падымацца на іх;
- рабіць спартыўныя пляцоўкі для гульняў, стадыёны ў ахоўных зонах ліній электраперадач;
- запускаць паветраных змеяў, спартыўныя мадэлі лятальных апаратаў у ахоўных зонах ліній электраперадач.
Асаблівую ўвагу варта засяродзіць на выкарыстанні дзецьмі і дарослымі памяшканняў трансфарматарных падстанцый і размеркавальных устройстваў у асабістых мэтах. Часам іх выкарыстоўваюць для захоўвання хатняга інвентару, веласіпедаў, скутэраў і г.д. Такія “гаспадары” падвяргаюць сябе і блізкіх людзей небяспецы - атрымаць электратраўму. Аб гэтым трэба задумацца і зрабіць пэўныя вывады.
За чатыры месяцы 2008 года ў краіне здарыліся тры выпадкі з удзелам дзяцей і падлеткаў, звязаныя з паражэннем электратокам. Так, 15 красавіка здарыўся няшчасны выпадак з вучнямі дзевятага класа Прылукскай СШ Брэсцкага раёна. Трое вучняў залезлі ў памяшканне трансфарматарнай падстанцыі, самавольна адчынілі дзверы размеркавальнага ўстройства 10кВ падстанцыі. У выніку адзін з іх наблізіўся на недапушчальную адлегласць (0,6м) да токавядучых частак падстанцыі і быў смяротна траўмаваны электратокам.
Паважаныя дзеці і бацькі! Прыслухайцеся да вышэйпералічаных парадаў, забаронаў і вы будзеце ў бяспецы.
І. ПАЦЫНОВІЧ,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС.