Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўстановаў культуры раёна з’яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця. З гэтай мэтай на пасяджэнні грамадскага савета аддзела культуры было прынята рашэнне аб увядзенні ў структуру гадавога плана работы раздзела “Год здароўя. Прапаганда здаровага ладу жыцця, прафілактыка СНІДу, алкагалізму і наркаманіі”.
Два разы на год праводзіцца семінар для работнікаў культуры, на які запрашаюцца прадстаўнікі раённай бальніцы, дзіцячага пакою міліцыі, аддзела па надзвычайных сітуацыях. Падчас семінара асвятляецца сітуацыя ў раёне па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, алкагалізму, наркаманіі. Уся атрыманая інфармацыя выкарыстоўваецца работнікамі культуры ў сваёй рабоце.

У рамках Года здароўя сярод клубных установаў раёна аб’яўлены агляд-конкурс на лепшую сцэнарную распрацоўку і мерапрыемства, а таксама правядзенне шоу-праграмы па здароваму ладу жыцця. Пераможцы конкурсу прадставяць раён у мерапрыемстве, якое пройдзе ў лістападзе на базе Дзятлаўскага раённага дома культуры. Удзел у ім прымуць пяць раёнаў Гродзенскай вобласці.
За прайшоўшы перыяд 2008 года клубнымі ўстановамі раёна былі праведзены шэраг мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Да адкрыцця Года здароўя былі прымеркаваны тэматычныя дыскатэчныя праграмы, вечары, спартыўныя святы, спартландыі, спаборніцтвы па настольнаму тэнісу, шашках і шахматах, конкурсныя праграмы.
У клубных установах раёна прайшлі сустрэчы з медработнікамі, вечары пытанняў і адказаў, вусныя часопісы.
Шэраг мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця праводзіцца ў дамах сацыяльна-культурных паслугаў. Складзены план-графік наведванняў гэтых установаў работнікамі культуры.
Вялікая ўвага надаецца арганізацыі выставаў малюнкаў і плакатаў “За здаровы лад жыцця”, афармленню тэматычных стэндаў, правядзенню гутарак на тэму здароўя, прафілактыкі СНІДу, алкагалізму, наркаманіі. Практыкуюцца такія формы мерапрыемстваў, як дні здароўя, дні сямейнага і актыўнага адпачынку.
У сакавіку ўсе клубныя ўстановы прынялі ўдзел у раённай акцыі “За здаровы лад жыцця. Горад — вёсцы”. Адбыліся выступленні агітбрыгад з канцэртнымі праграмамі “Скажы цыгарэце — не”, канцэрты-акцыі “Мы — за здаровы лад жыцця”, “Зорны дыліжанс”, “Здароўе — гэта багацце”, КВЗ для старшакласнікаў “У здаровым целе — здаровы дух”, “Калі хочаш быць здаровы — загартоўвайся”.
Амаль ва ўсіх клубных установах раёна прайшлі канцэртныя праграмы “За здаровы лад жыцця”, шоу-праграма для моладзі “Мы — супраць СНІду”, “Барацьба з наркотыкамі — агульная справа”, “Курэнне — вораг твайго здароўя”.
І. МАСКАЛЬ,
метадыст раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры.