28 Apr
Posted by: Webmaster in: З Адзінага дня інфармавання
У раёне адбыўся Адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме “Новы парадак канфіскацыі (зняцця) і прадастаўлення зямельных участкаў” (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года №667).
Інфармацыйна-прапагандысцкая група Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта на чале з А.І. Алёшыным, загадчыкам аддзела па пытаннях ліквідацыі надзвычайных здарэнняў і наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі камітэта па будаўніцтву, энергетыцы, транспарце і камунікацыях аблвыканкама і В.Д. Косаравым, начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва аблвыканкама сустрэлася з работнікамі ВУ “Дзятлаварайгаз”. Прадстаўнікі аблвыканкама падрабязна азнаёмілі слухачоў з пытаннямі ўпарадкавання зямельнага заканадаўства ў нашай вобласці. Яны спыніліся на актуальных момантах сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, расказалі пра работу падначаленых ім абласных службаў. На працягу сустрэчы члены інфармацыйнай групы адказалі на пытанні слухачоў. З тлумачэннем пэўных палажэнняў новага зямельнага законадаўства выступілі інфармацыйна-прапагандысцкія групы раённага выканаўчага камітэта. Перад насельніцтвам па месцы жыхарства выступілі групы на чале са старшынёй райвыканкама В.В. Грытчанкам, намеснікамі старшыні райвыканкама А.А. Фабішэўскай, П.І. Чырко, А.І. Пачабытам. Выступленні адбыліся ў Казлоўшчынскім, Раготнаўскім, Гезгалаўскім і Дварэцкім пасялковым і сельскіх саветах. Цікавасць выклікала выступленне інфармацыйна-прапагандысцыкай групы райвыканкама на чале з В.В. Грытчанкам ў г.п. Казлоўшчына. У гарпасялковым Доме культуры сабраліся жыхары пасёлка, а таксама работнікі СВК “Слава працы”, упраўлення меліярацыйных сістэм. Акрамя пытанняў вышэйназванай тэмы быў закрануты шэраг іншых пытанняў і праблем, на якія кіраўнікамі раённых службаў і арганізацый былі дадзены адказы. Некаторыя з іх, такія як спілоўванне аварыйных дрэваў, будаўніцтва водаправода, агранізацыя аўтобуснага маршрута ўзяты на кантроль і будуць вырашаны. Сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з насельніцтвам па месцы жыхарства былі карысныя, прайшлі ў дзелавой рабочай атмасферы.
На працягу сустрэч прынялі актыўны ўдзел і выступілі перад насельніцтвам і ў працоўных калектывах спецыялісты землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Дзятлаўскага раёна. Работнікі гэтай службы прынялі актыўны ўдзел у правядзенні дадзенага дня інфармавання і ў іншых сельсаветах, выступілі разам з ідэалагічным актывам на прадпрыемствах, у гаспадарках, арганізацыях.
А. МЯЦЕЛІЦА,
спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.
Пакінуць адказ