Мы прывыклі да тых зручнасцяў, якія дае нам прыродны газ. Але часам бестурботна ставімся да сваёй бяспекі і сваіх родных. Мы забываем, што “блакітнае паліва” не толькі прыносіць карысць і стварае максімальна камфортныя бытавыя ўмовы, але і тоіць смяротную небяспеку. Атруціўся вуглякіслым газам, атрымаў тэрмічныя апёкі, загінуў пры пажары… Толькі ў мінулым годзе ў краіне было 17 бытавых здарэнняў, звязаных з выкарыстаннем газу: 8 пажараў, 1 выбух у летняй кухне дома, 8 атручванняў. З 38 ахвяраў 8 – са смяротным зыходам. Практычна ўсе загінуўшыя атруціліся прадуктамі згарання чаднага газу. У канцэнтрацыі з паветрам (дастаткова аднаго працэнта) ён смяротна небяспечны для чалавека.
Адна з самых распаўсюджаных прычын няшчасных выпадкаў – засмечванне дымаходаў.
Студзень 2007 года. У Брэсце, у жылым доме з праточнымі газавымі калонкамі тры чалавекі загінулі з-за таго, што канструкцыяй воданагравальнай апаратуры не было прадугледжана аўтаматычнае адключэнне. Не было цягі, а вентыляцыйны канал забіла пробкай з мінваты. Прычына – мясцовае ЖРЭА не правяло планавую праверку дымаходу.
У верасні мінулага года ў Калінкавічах 4 чалавекі атруціліся чадным газам, два з іх – загінулі. Зноў у калонцы не было аўтаматыкі, а дымаход забіты.

Вось яшчэ адзін выпадак. У вёсцы Дубна Мастоўскага раёна гаспадар прыватнага дома не толькі не прачысціў дымаход, а, наадварот, перад ацяпляльным сезонам заклаў яго рыззём. У выніку загінулі два чалавекі.
Здаецца, што цяжкага ў тым, каб паднесці запаленую запалку да каўпака газавага прыбору і праверыць наяўнасць цягі. Невялікі працэнт чаднага газу (усяго 1-2%) у памяшканні смяротны. Для скаплення такой колькасці чаднага газу трэба зусім няшмат – пры недастатковым паветраным абмене полымя гарэлак выпальвае кісларод, яго становіцца недастаткова для нармальнай работы гарэлак, газ згарае не поўнасцю, у выніку чаго ўтвараецца чадны газ.
На жаль, людзі часта не выконваюць правілы, не думаюць пра тое, што ставяць пад пагрозу жыццё.
Выконвайце наступныя правілы:
правярайце адсутнасць засмечвання ў дымаходах і вентыляцыйных каналах, іх герметычнасць і адасобленасць, спраўнасць агалоўкаў і наяўнасць нармальнай цягі;
не перастаўляйце самавольна газавае абсталяванне;
не пакідайце без нагляду працуючыя газавыя прыборы;
не выкарыстоўвайце агонь для выяўлення ўцечак газу ў газаправодах і газавых прыборах;
не карыстайцеся няспраўнымі газавымі прыборамі;
не карыстайцеся праточнымі воданагравальнікамі ў выпадку адсутнасці цягі ў дымаходзе;
не закрывайце рашоткі вентыляцыйных каналаў;
не рамантуйце газавыя прыборы самастойна.
Памятайце, выкананне нормаў і правілаў эксплуатацыі газавых прыбораў – ваша бяспека.
Вытворчае ўпраўленне “Дзятлаварайгаз”.