У 2007 годзе пачаты работы па мадэрнізацыі кацельні “Цэнтральная” ў Дзятлаве. Тут устанаўлены кацёл “Камконт” магутнасцю 3 мВт/ч з механічнай падачай паліва, які будзе працаваць на драўлянай шчапе.
Увод аб’екта ў эксплуатацыю дазволіць не толькі эканоміць, але і забяспечваць гарачай вадой круглы год шматпавярховыя жылыя дамы, падключаныя ад кацельні. А такіх — больш за палову ў горадзе. З мая 2008 года жыхары мікрараёна змогуць пастаянна карыстацца гарачай вадой, бо менавіта на гэты час запланавана здача аб’екта ў эксплуатацыю.
Для забеспячэння кацельні “Цэнтральная” палівам заключаны дагаворы на пастаўку шчапы з Дзятлаўскім лясгасам і замежным прадпрыемствам “СоліБел”.
На будаўніцтве названага аб’екта працуе фірма “Будзабеспячэнне” з г. Ліды.
І. СТЫРНІК.
Пакінуць адказ